Польшча – цікавы рынак для ўкраінскіх дызайнераў
Польшча – цікавы рынак для ўкраінскіх дызайнераў, пра гэта расказалі дызайнеркі і ўласніцы брэнда «ВБРАНА» са Львова Саламія Яцэнцюк і Святлана Мікіцюк.
Акурат яны шукаюць супрацоўніцтва з польскім бокам і для гэта ўдзельнічаюць у розных модных паказах, каб прэзентаваць сваю працу і выходзіць на еўрапейскі рынак, паколькі ўкраінскі модны рынак абмежаваны. Кажа дызайнерка са Львова Саламія Яцэнцюк:
– Дызайнер ва Украіне можа жыць і зарабляць на сваёй працы, але ў тым выпадку, калі ён супрацоўнічае з еўрапейскімі буцікамі. У тым выпадку, калі толькі на тэрыторыі Украіны, то гэта досыць складана. Напрыклад, дызайнер – ён навучыўся добра вырабляць, ён умее распрацаваць калекцыю, падабраць тканіну, фурнітуру. І ён робіць усё на высокім роўні. Але яму патрэбны рынак збыту.
Творчасць спалучыць з камерцыяй, прадаць свой прадукт, і тады можна добра зарабляць ва ўкраінскай індустрыі моды. Неразвітасць рынку – гэта асноўная праблема, з якой сутыкаюцца ўкраінскія дызайнеры.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: photo.unian.net