Польшча ўводзіць санкцыі супраць даччынай кампаніі „Беларуснафты”
Польшча ўводзіць санкцыі супраць даччынай кампаніі „Беларуснафты” ды яшчэ 34-х кампаній і 15-ці фізічных асоб з Беларусі і Расейскай Федэрацыі.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі.
Сярод іншага пад санкцыі трапіла даччынае прадпрыемства беларускай кампаніі – Beloil Polska Sp. z o.o.
