Польская PERN плануе пачаць рэверсныя пастаўкі нафты ва ўсходнім кірунку
Аператар польскага ўчастка нафтаправода „Дружба” кампанія PERN паведаміла аб планах транспарціроўкі сырой нафты ва ўсходнім кірунку, паведамляе БЕЛТА
„PERN вырашыла, што ўсходняя частка трубаправода „Дружба” павінна мець магчымасць перапампоўваць сырую нафту, гэта значыць, перапампоўваць сыравіну з Плоцка ў Адамава. У цяперашні час транспарціроўка ідзе толькі ў зваротным кірунку. Мэта складаецца ў тым, каб павысіць гібкасць лагістычнай сеткі кампаніі і павысіць энергетычную бяспеку Польшчы. Кампанія ўжо пачала шукаць падрадчыка для гэтага праекта”, – гаворыцца ў паведамленні.
У кампаніі адзначылі, што рэверс на ўсходнім участку нафтаправода „Дружба” дасць магчымасць гнуткай і двухбаковай перапампоўкі нафты паміж базамі, што дазволіць абслугоўваць кліентаў у поўным аб’ёме і без збояў.
Раней першы намеснік генеральнага дырэктара – галоўны інжынер ААТ „Гомельтранснафта Дружба” Андрэй Вярыга паведаміў, што дастаўка нафты ў Беларусь з Польшчы ў рэжыме рэверсу тэхнічна магчымая. Фактычна гэты метад быў рэалізаваны, калі пасля красавіцкага інцыдэнту у 2019 годзе выцяснялі забруджаную нафту з польскага Гданьска ў Расею.