Польскі аператар нафтаправода „Дружба” аднавіў прапампоўку нафты
16 гадоў таму
Польскі аператар нафтаправода „Дружба” аднавіў прапампоўку нафты пасля ўцечкі, якая адбылася ў суботу.
У панядзелак кампанія замяніла пашкоджаны ўчастак нафтаправода.
Другая нітка нафтаправода была запушчана ўчора ўвечары, паінфармавалі ў кампаніі.
Цяпер кампанія працягвае адзнаку шкоды ад аварыі. Прызначана камісія, якая павінна высветліць прычыны ўцечкі.