Польскі еўрадэпутат дамагаецца санкцый ЕЗ адносна беларускага цэменту



Дэпутат Еўрапарламента Адам Ярубас (Польская сялянская партыя) мае намер дамагчыся ўвядзення санкцый супраць беларускай цэментнай галіны.

У яго запыце, апублікаваным на сайце Еўрапарламента, гаворыцца, што 24 чэрвеня 2021 года ЕЗ прыняў чарговыя эканамічныя санкцыі па Беларусі. Яны тычыліся калійных угнаенняў, нафтапрадуктаў і іншых галін, але не закранулі цэмент, піша Officelife.media.

Ярубас адзначае, што беларуская цэментная галіна на 100% кантралюецца дзяржавай, а таму, як ён лічыць, гэтую галіну трэба дадаць у спіс сектаральных санкцый.

Як паведамлялася, сектаральныя санкцыі Еўрасаюза забаранілі пастаўкі беларускіх нафтапрадуктаў, многіх відаў калійных угнаенняў (але не ўсіх), сыравіны для цыгарэт і гэтак далей. Аднак яны не тычацца ўжо заключаных гадавых кантрактаў, а таму іх эфект можа сказацца напачатку наступнага года.