Польскія рэгіёны спрашчаюць працэдуры для працы іншаземцаў



Паморскае ваяводства Польшчы (адміністрацыйны цэнтр – горад Гданьск) спрасціла атрыманне дазволаў на працу для замежнікаў. Спецыяльная рабочая група, створаная ваяводам, вырашыла праблемы чэргаў і апрацоўкі дакументаў.

Цяпер працадаўцы, якія плануюць працаўладкаваць замежніка, будуць атрымліваць адпаведныя дакументы хутчэй, чым на пачатку года.

Сітуацыя на рынку працы прымушае польскія фірмы шукаць новых супрацоўнікаў, у тым ліку сярод іншаземцаў, і асабліва ў дэфіцытных галінах эканомікі.

Дзякуючы прынятым надзвычайным мерам тэрмін разгляду заявак на дазвол на працу для замежнікаў скараціўся з 6 месяцаў да 2-3 тыдняў.

Паводле radyjo.net