Польскія вытворцы солі патрабуюць увесці санкцыі супраць Беларусі
Польскія вытворцы солі патрабуюць увесці санкцыі супраць Беларусі.
Галіновая некамерцыйная арганізацыя „Польская соль” звярнулася да міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Марыюша Камінскага з просьбай вывучыць магчымасць увядзення нацыянальных ці еўрапейскіх санкцый у дачыненні да беларускіх вытворцаў паваранай солі, паведамляе польскае выданне „Puls Biznesu”. Польскія вытворцы лічаць, што павінны быць уведзеныя санкцыі, аналагічныя абмежаванням у дачыненні да беларускага калію.
Беларускі прадукт паступае да пакупнікоў з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у тым ліку з Польшчы. Гэта сур’ёзная канкурэнцыя польскім кампаніям, хоць кошт экспарту зніжаецца. У мінулым годзе, паводле звестак „Puls Biznesu”, на рынак Еўразвязу паступіла кухоннай солі з Беларусі амаль на 10 млн еўра. Годам раней аб’ём імпарту з Беларусі складаў 22 млн. еўра.