Попел крызісу на карысць беларускага бізнеса



Сусветны крызіс выклікае ў тым ліку і беларускі бізнес на перапрафіляванне дзейнасці.

Формулу выхаду з сусветнага фінансавага і палітычнага крызісу на фоне пандэміі падчас анлайн-лекцыі ў Ізраільскім Культурным Цэнтры «Натыў» у Менску агучыла доктар хімічных і эканамічных навук Элеанора Школьнік:

– Сістэма пабудовы не толькі бізнеса, але і ўвогуле жыцця адпавядае гэтаму простаму прынцыпу – спачатку дай, потым – атрымай. Ніколі не наадварот. Паверце мне, гэта працуе ўніверсальна ва ўсіх сферах жыцця. На самой справе бізнес – гэта сувязь, ва ўсім свеце гэта так, толькі сувязі – гэта не пратэкцыя. Трэба ведаць, што адбываецца на рынку, таму што зараз любое прадпрымальніцтва – яно глабальнае.

Малы бізнес Беларусі атрымаў рэальную мажлівасць трансфармавацца ва ўмовах нечакана сфармаванага свабоднага рынку: існуе попыт – трэба адказаць прапановай анлайн-паслуг і дыстанцыйных работ.

Беларускае Радыё Рацыя