Попыт на крэдыты вырас, але банкі зрабілі больш жорсткім іх выдачу



Попыт з боку бізнесу на банкаўскія крэдыты вырас, але банкі сталі рабіць больш жорсткімі ўмовы крэдытавання, гаворыцца ў маніторынгу банкаўскага крэдытавання за першы квартал, які апублікаваў Нацыянальны банк.

Вынікі даследавання паказалі, што попыт на крэдыты ў беларускіх рублях вырас ва ўсіх катэгорый крэдытаатрымальнікаў; попыт на змяненне валюты абавязацельстваў па раней прадастаўленых кароткатэрміновых крэдытах у замежнай валюце на абавязацельствы ў беларускіх рублях з боку бізнесу павысіўся. Акрамя гэтага, попыт на падаўжэнне тэрмінаў крэдытных дамоў у нацыянальнай і замежнай валюце павысіўся ў прадстаўнікоў усіх катэгорый бізнесу.

«Большасць беларускіх банкаў сёлета будуць настроены на так званае рацыянаванне крэдытаў», – выказаў меркаванне ў каментары БелаПАН старшы навуковы супрацоўнік BEROC Дзмітрый Крук. Беларускія эканамісты звяртаюць увагу, што ва ўмовах крызісу, спароджанага каронавірусам, шматлікі бізнес апынуўся на мяжы выжывання, а перспектывы шэрагу галін застаюцца нявызначанымі. Таму гатовасць банкаў выдаваць крэдыты будзе ніжэй, чым у папярэднія гады.

Беларускае Радыё Рацыя