Пра падатак на нерухомасць
Што тычыцца падатку на нерухомасць для ўсіх уладальнікаў кватэр, то ён не новы. Прынамсі гэтак мяркуе намеснік начальніка ўпраўлення падаткаабкладання даходаў і маёмасці фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Кацярына Зарэцкая.

Паводле ейных словаў, гэта адмена льготы, якой карыстаюцца каля 1,5 млн плацельшчыкаў. «Такая льготы (г. зн. магчымасці не плаціць падатак за першую кватэру) няма ні ў адной краіне», — падкрэсліла яна.
Па словах Зарэцкай, паколькі законапраект аб зменах у Падатковы кодэкс, распрацоўшчыкам якога з’яўляецца Мінфін, яшчэ не прыняты, казаць аб канчатковым рашэнні пакуль рана.
Зараз падатак на нерухомасць плацяць тыя, хто валодае двума і большай колькасцю кватэраў.
Беларуская Радыё Рацыя
