Пра „цярпімы заробак”
Аляксандр Лукашэнка даў загад зрабіць заробкі беларусаў цярпімымі. Прапанова кіраўніка дзяржавы прагучала як пасаж. Бо кожны гэтую суму ўспрымае па-свойму. Што пацвердзілася падчас апытання на вуліцах Бярозы.
Хоць апытаныя на вуліцах Бярозы не прагнулі вялікіх сум, але яны значна перавышалі тыя, што атрымліваюць зараз, кажуць людзі:
– Хоць бы 1300-1500 рублёў у месяц. – У мяне цярпімая б пенсія была мінімум 1000 рублёў. Я гэта ўсё падлічыў. І калі перавядуць чыноўнікаў усіх на гэтую цярпімую, на 1000, у нас таксама павялічыцца да 1000. – Мінімум, каб было 1500, не так як 300-400 рублёў. – Цярпімы заробак у Беларусі павінен быць 2000 рублёў, і тады будзе ўсё добра. – Столькі, колькі дапамога на Захадзе для беспрацоўных – 800 еўра. Чым мы горш за заходніх людзей?
Паводле сябра праваабарончага цэнтра «Вясна» Сяржука Русецкага, каму можа хапіць і 600 рублёў, а каму і 1000 мала. І гэтыя пакідаюць Беларусь, калі не на заробкі, то назаўсёды. Бо 1000 Рыгоравічам абяцалася даўно, а зараз – «цярпімы заробак», планка падае.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя