Праблемы берасцейскіх прадпрыемстваў абвастраюцца



У Берасці павялічваецца колькасць працоўных, якія трапляюць пад скарачэнне працоўнага тыдня. Тры дні на тыдзень працуе «Берасцейскі электрамеханічны завод», «Брэстсельмаш», па чатыры дні – «Вертэкс-Брэст», «Брэсцкае піва» і «БелТІЗ». «Брэсцкі электралямпавы завод» скараціў колькасць работнікаў да дзвюх соцень, а «ДынамаПраграмБрэст» – амаль да двух дзясяткаў.

Старшыня берасцейскай абласной арганізацыі Незалежных прафсаюзаў Беларусі Валянцін Лазарэнкаў лічыць, што трэба рабіць перапрафіляванне вытворчасці:

Лепш прадпрыемства пакінуць, знесці або знайсці для яго новае месца і паставіць туды новае абсталяванне, а частку людзей задзейнічаць у будаўнічых працах, мантажы гэтага абсталявання. А астатнім работнікам плаціць 2/3 заробка, не прадастаўляючы працу. І гэта, паводле яне, лепш, чым пераходзіць на трохдзёнку.

Валянцін Лазарэнкаў лічыць, што пераход на трох- або чатырохдзёнку – гэта не выйсце з сітуацыі, паколькі якасная і канкурэнтназдольная прадукцыя не ствараецца, замест іх збіраюцца выдаткі на абслугоўванне памяшканняў, а гэтыя грошы можна было б выплочваць работнікам.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце