Праблемы дыскрымінацыі беларускага бізнесу за мяжой упершыню за 30 гадоў абмяркуюць на форуме ў Давосе



У найбуйнейшым сусветным эканамічным форуме, які праводзіцца ў Давосе 16-20 студзеня, возьме ўдзел дэлегацыя асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой ABBA для абмеркавання ў партнерстве са Святланай Ціханоўскай iснуючых праблем беларускіх бізнесменаў за мяжой, сярод якiх візавыя пытанні, банкаўскае абслугоўванне, доступ да фінансавання і праграм падтрымкі, легалізацыя i багата iншых.

Увогуле, беларускую дэлегацыю на форуме ўзначаліць Святлана Ціханоўская, якую запрасiлi выступiць на галоунай сцэне форуму. Акрамя Святланы, удзел ў форуме возьмуць лідары 52 дзяржаваў і каля 600 гендырэктараў міжнародных кампаній і карпарацый. Беларускія дэлегацыі не запрашаліся да ўдзелу ў Давоскім эканамічным форуме з 1992 года, калі Беларусь прадстаўляў Станіслаў Шушкевіч.

19 студзеня у рамках Давоскага форуму адбудзецца панэльная дыскусія на тэму беларускага бізнесу і эканамічнай перспектывы для беларусаў. Упершыню ў гісторыі Давоса гэта дыскусія цалкам прысвечаная Беларусі. На ёй Святлана Ціханоўская падзеліцца бачаннем дэмакратычных сілаў па развіцці і падтрымцы прыватнага сектару Беларусі і будучых эканамічных рэформаў. Прадстаўнікі дэлегацыі ABBA выступяць з дакладамі аб становішчы беларускага бізнесу за мяжой, абазначаць галоўныя праблемы і прапануюць шляхі іх вырашэння.

Для больш поўнага абмеркавання на форуме ўсяго круга icнуючых праблем асацыяцыя ABBA просіць бізнеcoўцаў, якія сутыкнуліся з дыскрымінацыяй пры вядзенні бізнесу за мяжой, напісаць пра гэта на электронны адрас [email protected]. Усе звароты будуць прааналізаваны, абагульнены, і найбольш частыя будуць вынесены на абмеркаванне з замежнымі партнёрамі, прадс