Прадпрыемствы Гарадзеншчыны вінныя больш за 20 млн даляраў
Прамысловыя прадпрыемствы Гарадзеншчыны назапасілі прадукцыі на суму, якая перавышае 215 мільёнаў даляраў.
Яе незапатрабаванасць абумоўлена, як наступствамі фінансава–эканамічнага крызісу, так і неканкурэнтаздольнасцю вырабаў айчыннай вытворчасці.
Без рэфармавання эканомікі і прывядзення яе да міжнародных стандартаў паляпшэнне сітуацыі наўрад ці наступіць – такой думкі прытрымліваецца былы старшыня Нацыянальнага банка Беларусі Станіслаў Багданкевіч:
— Лукашэнка няздольны да палітычнай, эканамічнай ці іншай мадэрнізацыі эканомікі нашай краіны. Будзе далейшае зніжэнне ўзроўню рэнтабельнасці і прыбытковасці, будзе зніжэнне экспарту, пагаршэнне эканамічнай сітуацыі.
Складанасці пры продажы прадукцыі вымушаюць прамысловыя прадпрыемствы Гарадзеншчыны затрымліваць выплаты заробкаў працоўным. Запазычанасці перавысілі 2 мільёны даляраў, у той час, як запазычанасці прадпрыемстваў па крэдытах на выплату заробкаў перад банкамі складаюць 21 мільён у доларавым эквіваленце.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня