Прадпрыемствы па-ранейшаму актыўней звальняюць, чым наймаюць
Прадпрыемствы ў траўні звольнілі 62,6 тысяч чалавек, паведамляецца на сайце Белстата. Пры гэтым арганізацыі ўзялі на працу на 13% (ці 14,4 тысячы чалавек) менш, чым «звольнілі». Гэта горшы паказчык з траўня мінулага года.
Прадпрыемствы ўжо 7 месяцаў запар актыўней звальняюць, чым прымаюць новых работнікаў.
У мінулым месяцы прынялі на працу больш чалавек, чым звольнілі, толькі прадпрыемствы, якія займаюцца прадастаўленнем іншых відаў паслуг (+ 78,1%), а таксама кампаніі ў сферы «Інфармацыя і сувязь» (+ 36,5%) і прадпрыемствы горназдабыўной прамысловасці (+ 30,6%). Прыкметней за ўсё «сышлі» у мінус па колькасці работнікаў у галіне адукацыі, дзе звольнілі на 54,8% больш, чым прынялі.
Па рэгіёнах адрозніваюцца суадносіны прынятых і звольненых на прадпрыемствах. Да прыкладу, у Менскай вобласці пазбавіліся працы на 15,7% чалавек больш, чым знайшлі новую. Берасцейская вобласць «сышла» ў мінус па гэтым паказчыку на 19,9%, Віцебская – на 14%, а Гарадзенская – на 31,6%.
Апошні раз прадпрыемствы больш актыўна працаўладкоўвалі, чым звальнялі, у кастрычніку мінулага года.
Нагадаем, за 2016 год прадпрыемствы звольнілі амаль 719,5 тысяч чалавек, а ўзялі – на 108,1 тысячы менш.