Прадпрымальніка з Баранавіч зноў пакаралі – штраф і канфіскацыя
Гаспадарчы суд Берасця вынес рашэнне канфіскаваць тавар у прадпрымальніка Міколы Чарнавуса і пакараць штрафам у паўтары мільёна рублёў.
Чарнавусу ўдалося толькі даказаць, што кошт тавара завышаны Баранавіцкай падаткавай у 4 разы, што паўплывала на зніжэнне сумы штрафа, кажа прадпрымальнік:
– Суд тавар канфіскаваў, хаця таварная накладная была ў наяўнасці. Я ім кажу: чаму забралі тавар? А яны мне: А чаму Вы адразу не прадставілі? Я: У 222 Указе сказана – забяспечць. Я і забяспечыў. Яны павінны да мяне ў пісьмовым выглядзе звярнуцца, я павінен прадаставіць ім дакументы. Што я і зрабіў.
Мікола Чарнавус не згодзен з такім рашэннем і будзе яго абскарджваць у вышэйстаячым судзе.
Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя