Прадпрымальнікам могуць павысіць падаткі у 2,5 раза



У інтэрнэце з’явіўся праект зменаў у Падатковы кодэкс. Афіцыйна гэты дакумент не пацверджаны, таму невядома, наколькі ён сапраўдны.

У ім прапануюцца некаторыя істотныя змены ў падаткаабкладанні. Напрыклад, спрошчаную сістэму падаткаабкладання не будуць мець права ўжываць ІП, натарыўсы і адвакаты, а толькі арганізацыі. Прычым арганізацыям, якія маюць філіялы, таксама будзе забаронена яе ўжываць. Для ўжывання ССП будзе вызначаны ліміт — выручка не больш за 1 мільён рублёў і штатная колькасць работнікаў не больш за 15 чалавек.

Будзе адменены ССП з падаткам на даданую вартасць. Цяпер у Падатковым кодэксе гаворыцца, што стаўка падатку пры спрошчанай сістэме вызначаецца ў памеры 5%. Пасля зменаў мінімальная стаўка будзе 13% ад выручкі або 16%. Гэта значыць, падатак для ІП павялічыцца найменьш у 2,5 раза ў параўнанні з сённяшнім.