Прадпрымальнікам прасцей прыпыніць дзейнасць, чым працаваць



Беларускія прадпрымальнікі працуюць у надзвычайна складаных умовах. У связі з апошнімі зменамі у заканадаўстве аб цэнах некаторым будзе прасцей прыпыніць дзейнасць, чым працягваць працаваць. Сузаснавальнік Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой Яўген Буры упэўнены – усё гэта спрыяе дэфіцыту і пагаршэнню якасці тавараў і паслуг. 

– Адразу пачалося скарачэнне асартыменту нейкіх катэгорый тавараў. Зараз гэта выліваецца ў дэфіцыт тавараў, ужо нават чэргі з’яўляюцца. Па-трэцяе, гэта вельмі значнае падзенне якасці тавараў, бо калі будуць падвышаць цэны, то будуць заніжаць сабекошт за кошт нейкіх складнікаў у прадукцыі ці ў паслугах.

Як кажа эксперт, такія працэсы могуць стаць прадвеснікамі стварэння ценевага сегменту у бізнэсе, змяньшэння падаткавай базы і даходаў бюжэта, што адчуе на сябе уся краіна. 

Бедарускае Радыё Рацыя