Прадпрымальнікі Берасця надалей адмаўляюцца гандляваць
Прадстаўнікі малога бізнесу ў Берасці не хочуць гандляваць без дакументаў. Пра гэта заявіла кіраўнік Савету берасцейскага рэчавага рынку ЦУМ Алена Кустус. Яны гатовыя вярнуцца да працы толькі пры ўмове адмены абавязковых сертыфікатаў на прадукцыю лёгкай прамысловаці ў межах Мытнага саюзу, – распавяла прадпрымальніца:
– Выйдзем на працу, калі штосьці зробяць на нашу карысць, калі перагледзяць пастанову №222 і пойдуць нам насустрач. Па-першае, што такое рэшткі тавараў? Гэта наш не ліквідаваны тавар, які па-сутнасці сваёй – сезонны. У 80% прадпрымальнікаў няма такіх сродкаў, каб зараз увозіць тавар і плаціць такія грошы.
Прадстаўнікі малога бізнесу атрымалі права на гандаль таварамі без сертыфікатаў толькі фармальна, на ўзроўні заканадаўства гэта пакуль не знайшло свайго адлюстравання.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце