Прадпрымальнікі масава закрываюць бізнес



Індывідуальныя прадпрымальнікі вымушаныя закрываць свой бізнес з-за адсутнасці прыбытку.

Пра гэта заявіў прадстаўнік рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Перспектыва», прадпрымальнік з Менска Вячаслаў Піліпук, каментуючы сітуацыю.

«Кошт аднаго квадратнага метра пры куплі ва ўласнасць якога-небудзь памяшкання даходзіла да 7000 даляраў за адзін квадратны метр. Размаўлялі з прадпрымальнікамі, якія тут гандлююць. Яны кажуць: сітуацыя адбылася менавіта таму, што за апошнія гады тыя чыноўнікі, якія знаходзяцца пры кіраванні эканомікай краіны, не змаглі знайсці той шлях развіцця, калі дабрабыт грамадзян расце.

Чаму прадпрымальнікі сёння сыходзяць са сваіх наседжаных арандаваных месцаў і закрываюць свой бізнес, які прыносіў ім прыбытак? Таму што ў прадпрымальнікаў на сённяшні дзень няма прыбытку. Няма прыбытку, таму што няма пакупніцкай здольнасці ў грамадзян”, – адзначае Вячаслаў Піліпук.

Беларускае Радыё Рацыя