Прадпрымальнікі: Мы вярнуліся ў 1997 год



Каля паўтара дзесятка бярозаўскіх прадпрымальнікаў пачалі працаваць па новых правілах, зыходзячы з указу №222. Але пакупнікі не спяшаюцца па пакупкі. Цана на тавары лёгкай прамысловасці на рынку паднялася амаль на 50%. Панясуць страту не толькі прадпрымальнікі і пакупнікі, а ў  цэлым бюджэт краіны, кажа адна з прадпрымальніц:

– Так, у нас ёсць сертыфікаты і пратаколы іспытаў. Калі куртка раней каштавала 650 тыс, то зараз –  950 тыс, таму што пратаколы, не ўлічваючы ПДВ, каштуюць ад 14 да 17 млн. І гэта ўсё ўкладваецца ў цану. Купляць тавары ніхто не будзе, і падатак мы плаціць не будзем, бо ў людзей заробак складае ў сярэднім 2 млн, камунальныя – 1 млн. І людзі будуць апранацца ў тое, што ў іх ужо ёсць. Мы вярнуліся ў 1997 год.

Жанчына заўважае, што на рынку з’явіліся танныя вырабы з пластмасы з Расеі – коштам 20 тысячаў рубёў. Гэта розныя прадметы для кухні: друшлякі, хлебніцы, маслёнкі і г.д. Сертыфікацыі на іх не патрабуюць.

Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам матэрыял у гукавым фармаце: