Прадпрымальнікі – супраць увядзення банкаўскіх тэрміналаў
Гарадзенскія прадпрымальнікі – супраць увядзення банкаўскіх тэрміналаў. Іх наяўнасць абавязковая з новага года.
Больш за 1 тысячу 200 жыхароў горада сабралі подпісы пад лістом пратэсту і адаслалі ў некалькі дзяржаўных установаў. Таксіст Мікола Пракопчык абураецца, што ў цяперашняй эканамічнай сітуацыі няма грошай на набыццё нятаннай тэхнікі:
– Таксісты, напэўна, не абураліся б, каб у іх быў дастойны заробак. Даходы насельніцтва падаюць і, адпаведна, зніжаецца пасажырапаток. Таму заробкі ў таксістаў значна ніжэйшыя, чым два-тры гады таму. Абавязковая наяўнасць тэрміналаў – гэта камень на шыі.
У звароце да Адміністрацыі прэзідэнта, Рады міністраў, Нацыянальнага банка і гарадзенскай абласной вертыкалі – падпісанты просяць адмяніць пастанову пра абавязковую ўстаноўку плацёжных тэрміналаў.
[Not a valid template]
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
