Прадпрымальніцкі мітынг пратэсту ў Рэчыцы не адбыўся
Мітынг прадпрымальнікаў у Рэчыцы супраць прэзідэнцкага Указа № 222 – не адбыўся. На пляцоўцы каля раённага выканаўчага камітэту дзяжурылі супрацоўнікі ДАІ і людзі ў цывільным. Побач, паводле відавочцаў, стаяў поўны аўтобус міліцыянтаў. Прадпрымальніцкі лідар Алег Шабетнік не выключае, што заяўнікаў мітынгу маглі запалохаць спецслужбы:
– Нашых прадпрымальнікаў выціскаюць. Прадпрымальнік – гэта той чалавек, які незалежны ад улады. Ён нічога не просіць у дзяржавы, проста плоціць падаткі і працуе. Ён не просіць знайсці яму працоўнае месца. Для дзяржавы гэта, канешне, не выгадна, што ёсць свабодныя людзі, свабодныя прадпрымальнікі. У кожнага свой бізнэс і кожны сам адказвае за сябе і ведае, куды яму ўкладаць грошы.
Рэчыцкія прадпрымальнікі з рынкаў „Славянскі” і „Цэнтральны” планавалі акцыю каля будынка раённых уладаў – у знак пратэсту супраць увядзення сертыфікатаў на тавары лёгкай прамысловасці.
Беларускае Радыё Рацыя