Прадстаўнікі страйкаму „Гродна-Азоту” сустрэліся з кіраўніцтвам прадпрыемства



У Гародні прадстаўнікі страйкаму вытворчага аб’яднання „Гродна-Азот” сустрэліся з кіраўніцтвам і перадалі патрабаванні працоўных у рамках агульнанацыянальнага страйку. Адзін з удзельнікаў адказаў на пытанні нашага радыё:

– Мы чакаем зараз вынікаў.

РР: А што за патрабаванні былі?

– Самае першае і самае галоўнае – адстаўка Лукашэнкі. Другое – спыненне гвалту… То бок, усё тое, што і па ўсім горадзе патрабуюць. У нас ідэнтычны спіс патрабаванняў.

Нагадаем, што сфармуляваныя некалькі асноўных патрабаванняў. А гэта – адстаўка Лукашэнкі, вызваленне палітвязняў, прыцягненне да крымінальнай адказнасці кіраўніцтва сілавікоў, якія датычныя да тэрору, а таксама прыцягненне да крымінальнай адказнасці фальсіфікатараў прэзідэнцкіх выбараў.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня