Праграмы Трансгранічнай супрацы працягнуцца



Дзейнасць праграмы Трансгранічнага супрацоўніцтва будзе працягнута ў 2016-2020 гадах на Берасцейшчыне. Асноўныя дакументы зацверджаныя Еўракамісіяй. Пра гэта распавёў кіраўнік берасцейскага сакратарыяту праграмы Трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча – Беларусь – Украіна 2007-2013 Максім Алданаў:

– На сённяшні дзень гэта вялікі крок наперад. Засталося зрабіць два крокі. Гэта каб наш урад і ўкраінскі ўрад кожна асобна заключылі фінансавыя пагадненні з Еўрапейскай камісіяй. І праграма пачне сваю рэалізацыю. Арыенціровачна – гэта канец 2016 года.

Паводле Максіма Алданава, пра тое, якія менавіта праекты будуць зацверджаныя і якія ўстановы будуць іх ажыццяўляць, пакуль казаць рана. Найбольшыя шанцы маюць тыя, хто прымаў удзел у падобных праграмах і ўнёсак якіх будзе мець найбольшы эфект для памежнага рэгіёну.

Беларускае Радыё Рацыя