Пракаповіч прапанаваў Лукашэнку ўключыць друкавальны станок
Уключыць друкавальны станок прапанаваў Аляксандру Лукашэнку былы кіраўнік Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч. Свае прапановы Пракаповіч абгрунтоўвае неабходнасць эмісіі беларускіх рублёў клопатам пра заробкі насельніцтва і прыбытак прамысловаcці.
Беларускі эканаміст Леў Марголін адзначае, што вялікая частка так званага прамысловага лобі ў Беларусі, сёння выступае супраць неабгрунтаванага павелічэння грашовай масы.
— Яны ўжо ўбачылі, што ідзе некаторы рух у патрэбным накірунку, што стаўка рэфінансавання паступова зніжаецца і ў недалёкім будучым ужо можна чакаць сітуацыю, калі прамысловае прадпрыемствы змогуць браць крэдыты. Вядома, ёсць некаторыя, якія самі не бачыць будучыні сваіх прадпрыемстваў і спадзяюцца толькі на дапамогу дзяржавы.
Паводле парталы tut.by ліст Пятра Пракаповіча будзе абмяркоўвацца сёння на нарадзе па эканамічных пытаннях з удзелам Аляксандра Лукашэнкі. Пасля змены кіраўніцтва ў 2014 годзе Нацыянальны банк Беларусі пачаў праводзіць жорсткую грашова-крэдытную палітыку, якая прывяла да ўмацавання беларускага рубля і аздараўлення фінансавай сферы Беларусі.
Пустых грошай мы друкаваць ня будзем — заявіў на нарадзе па эканамічных пытаньнях Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым кіраўнік дзяржава чарговы раз паведаміў, што лібералізацыі эканомікі ня будзе. Шкада, што пазітыўныя змены ў беларускай эканоміцы датычаць толькі фінансавай сферы, у той жа час падыходы да рэальнага сектару не змяняюцца, адзначае беларускі эканаміст Леў Марголін.
– Ці будзе нешта рабіцца ў гэтым кірунку? Думаю, што пакуль што не. Лукашэнка неаднаразова гаварыў, што ён супраць. Нейкія павольныя крокі магчыма будуць, таму што на іх настойвае Сусветны банк і МВФ, а без грошай Беларусі будзе вельмі цяжка абысціся. Тое, што датычыцца планаў, то мы ўжо не першы раз бачым – у нас ужо была і Дырэктыва №4 і яшчэ некаторыя рашэнні, якія пасьпяхова былі забытыя і не выконваліся.
Беларуская эканоміка цягам апошніх двух гадоў перажывае падзенне. Многія эканамісты зьвязваюць гэта з вялікай ступеньню залежнасці ад Расеі і падзеньнем кошту на нафту, перапрацоўка і продаж якой складаюць ільвіную долю даходаў бюджэта Беларусі.
Поўную гутарку слухайце ў далучаным аўдыёфайле:
Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя