Прапагандысты Лукашэнкі атрымаюць дадатковыя субсідыі з бюджэту



Урад Беларусі пастанавіў выдзеліць сёлета дадатковыя субсідыі тэлеканалам АНТ і СТБ.

Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў. З дзяржаўнага бюджэту вылучаць болей 1 млн 100 тыс рублёў. Сродкі на гэта вылучаць за кошт змяншэння выдаткаў рэспубліканскага бюджэту на абслугоўванне знешняга доўгу.

Можна нагадаць, што ў 2020 годзе з усіх дзяржаўных тэлеканалаў сама больш супрацоўнікаў пакінулі АНТ. Не менш за 80 чалавек з 300 звольніліся адтуль пасля жорсткага разгону пратэстаў.