„Праца ў ценявым сектары больш недапушчальная”



„Праца ў ценявым сектары больш недапушчальная”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас сённяшняй нарады з урадам пры абмеркаванні пытання рэфармавання прадпрымальніцкай дзейнасці. Лукашэнка нагадаў пра пастаўленую ім задачу падвысіць ступень удзелу суб’ектаў малога прадпрымальніцтва ў фінансаванні дзяржаўных выдаткаў. Урад выпрацаваў пэўныя падыходы, і на зацвярджэнне ўнесены праект указа „Аб дзейнасці суб’ектаў малога прадпрымальніцтва”.

З наступнага года індывідуальныя прадпрымальнікі толькі пэўнага віду дзейнасці могуць застацца на спрошчанай сістэме падаткаабкладання (ССП), астатнія будуць плаціць альбо адзіны падатак, альбо працаваць па агульнай сістэме падаткаабкладання (АСП) і плаціць падаходны падатак 16%. Мясцовым органам улады даецца магчымасць падвышаць гэты падатак да 18%.

З 2023 года будуць змененыя падыходы да падаткаабкладання самазанятых і ІП. Хутчэй за ўсё, будзе скасаваны адзіны падатак для ІП.

Беларускае Радыё Рацыя