Працаўнікі пінскай фабрыкі «Палессе» атрымліваюць частку заробку прадуктамі



Заробкі прадукцыяй атрымоліваюць супрацоўнікі пінскай фабрыкі «Палессе». Замест налічаных грошай ім выдаюць прадукты не менш чым на сорак рублёў. Кіраўніцтва прадпрыемства спасылаецца на эканамічныя праблемы і просіць пачакаць працоўных. – Многія прадпрыемствы маюць запазычанасці нават па выплатам падаткаў, — распавёў старшыня берасцейскай абласной арганізацыі Незалежных Прафсаюзаў Беларусі Валянцін Лазарэнкаў:

— І пераходзім на натуральны абмен: баран, сякера і так далей, ну хоць гарошкам, курамі, магчыма адзеннем — былі б такія прадпрыемствы, дзе ёсць патрэбы ў людзей. Але ж я не думаю, што заробкі гарошкам можна атрымаць, а куды яго потым падзець, як яго прадаць, якая доля ў тым гарошку патрэбная.

Сярэдні заробак на пінскай фабрыке „Палессе” складае крыху больш за трыста рублёў. Гэта амаль рыса беднасці.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце