Аднаўленне паставак беларускай прадукцыі ў Расею ідзе марудна



Перамоўны працэс па аднаўленні паставак беларускай мяса-малочнай прадукцыі ў Расею ідзе занадта марудна, прызнаў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота.

„Ёсць прававая аснова, якая створана ў межах Мытнага саюза, і паўнамоцтвы туды перададзены. Ідуць інтэнсіўныя кансультацыі беларускіх і расейскіх экспертаў.

 – У цэлым я магу сказаць, што шляхі вырашэння былі дастаткова добра акрэсленыя. І гэта дазваляе вырашыць  праблему на працягу дня. Ёсць механізмы, як у падобных выпадках павінны паводзіць сябе бакі. Такая тэма, калі ўзнікае, то яна не павінна выплёсківацца ў інфармацыйнае поле ды яшчэ з такім скандальным адценнем. Ідуць інтэнсіўныя кансультацыі беларуска-расейскіх экспертаў.

У лістападзе Рассельгаснагляд увёў забарону на пастаўкі прадукцыі больш як дваццаці беларускіх мяса-малочных прадпрыемстваў у сувязі з яе неадпаведнасцю нормам заканадаўства РФ і Мытнага саюза.

Беларускае Радыё Рацыя, паводле Бела ПАН