Працоўныя „Строммашыны” праз суд дамагаюцца выплаты заробкаў



На магілёўскім заводзе „Строммашына” работнікі праз суд дамагаюцца выплаты заработнай платы. Прадпрыемства знаходзіцца на мяжы банкруцтва. Днямі прадалі адміністрацыйны будынак, арыштаваны за нявыплату закладу. У адміністрацыі заяўляюць, што на працягу тыдня з работнікамі разлічацца са сродкаў ад гэтага продажу. Але прызнаюць, што выратаваць прадпрыемства гэтыя грошы не змогуць.

0922b533fe9298816e1765c62b538d2e

Пра нявыплату заробкаў паведамілі работнікі прадпрыемства. Казаць публічна на гэтую тэму, аднак, адважыліся нямногія. У прыватных размовах казалі: заробленае не выплачваецца ад двух да трох месяцаў.

Днямі адміністрацыйны будынак завода ў цэнтры горада купіла  ўпраўленне юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама больш чым за 31 мільярд 500 мільёнаў рублёў.

Паводле БелаПАН