Працягнутае дзеянне ўказа пра падтрымку эканомікі ва ўмовах COVID-19



Аляксандр Лукашэнка працягнуў дзеянне ўказа № 143 ад 24 красавіка 2020 года пра падтрымку пацярпелых галін і арганізацый ва ўмовах запаволення эканамічнай актыўнасці ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй.

Працягваюцца, у прыватнасці, магчымасць давання падатковых ільгот па плацяжах у мясцовыя бюджэты і арэнднай плаце за зямельныя ўчасткі, мараторый на павелічэнне базавай арэнднай велічыні, дазвол на рэалізацыю безрэцэптурных лекавых сродкаў у інтэрнэце, паведаміла прэс-служба Лукашэнкі.

На першую палову 2021 года перанесены тэрмін давання растэрміновак пагашэння арэндных плацяжоў па адтэрміноўках, дадзеных у другім і трэцім кварталах 2020 года, даюцца новыя адтэрміноўкі ў першым паўгоддзі 2021 года з растэрміноўкай пагашэння абавязацельстваў да канца гэтага года.

Пералік відаў эканамічнай дзейнасці, найбольш схільных да неспрыяльнага ўздзеяння эпідэміялагічнай сітуацыі, дапоўнены дзейнасцю па паказе кінафільмаў. Арганізацыям дадзенае права паводле ўзгаднення з уласнікамі прымаць рашэнні не праводзіць інвентарызацыю маёмасці, якая знаходзіцца на бухгалтарскім уліку.

Наймальнікі атрымалі права даваць работніку з яго згоды адпачынак для знаходжання ў рэжыме самаізаляцыі, абвяшчаць прастой без абмежавання яго агульнай працягласці на працягу каляндарнага года, уключаць у працоўны год, за які даецца працоўны адпачынак, час прадугледжаных заканадаўствам адпачынкаў без захавання заработнай платы, што даюцца з ініцыятывы наймальніка, а таксама вызваляць работніка ад працы ў сувязі з яго хваравітым станам без захавання заработнай платы на тэрмін да трох каляндарных дзён сумарна на працягу тэрміну дзеяння ўказа.

belapan.by