Праз мытныя церні – на “TOURBZNES-2014”



У рамках міжнароднай турыстычнай выставы „TORBIZNES-2014” сёння ў Менску адбываюцца асноўныя сустрэчы каля дзясятка польскіх турыстычных бізнесоўцаў з Беласточчыны на сталічных таргах, а таксама ў польскай амбасадзе ды Менгарвыканкаме. Дзелавы тур быў сёлета другі раз зладжаны па асабістай ініцыятыве мэра Беластока Тадэвуша Трускаляскага. Карэспандэнт Беларускага Радыё Рацыя сустрэўся з ягонай даверанай асобай Кшыштафам Карпешукам.

zBel0057

– Пасля першага прамоўшн-тура ў Менск мы пераканаліся, што трэба дапамагчы беластоцкім фірмам тут замацавацца праз дыпламатычныя ды міждзяржаўныя крыніцы. Бяруць удзел 11 турфірм з Беластока і 2 з рэгіёнаў. Маюць прапановы досыць таннага адпачынку на тыдзень-два на Аўгустаўскіх азёрах, экскурсій па Беластоку і рэгіёнах.

У нас працуе оперны тэатр, на мінулым тыдні выйгралі ў Гданьска 5:0 на новым стадыёне на 22 тысячы месцаў, дзе будуць адбывацца і канцэрты. Акрамя таго, будзем садзейнічаць у наладжванні сувязей па сумеснай вытворчасці прамысловай прадукцыі. Нам лягчэй запрашаць сваіх усходніх суседзяў, чым гасцей з геаграфічна больш далёкіх краінаў. У нас сумесная гісторыя, культура, шмат дзе на Беласточчыне роднай з’яўляецца і беларуская мова. Хочам, каб госці з Беларусі адчувалі сябе ў нас, як у Беларусі! 

Тым не меньш, пачатак бізнес-тура беластачан, нягледзячы на папярэднія дамоўленасці з беларускай мытняй, быў учора азмрочаны занадта пільным „ператрусам” на мяжы польскіх „сяброў”, што, натуральна, не садзейнічае збліжэнню. Зрэшты, гэтыя кантакты тут лічацца “азнаямляльнымі” для наступнай супрацы.

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара