Праз уварванне ва Украіну расейскія мільярдэры страцілі за дзень 39 млрд даляраў



Паводле падлікаў Bloomberg, актывы расейскіх мільярдэраў скарацілаўся пасля ўварвання ва Украіну амаль на 40 мільярдаў даляраў. Больш за ўсё ў працэнтных адносінах страцілі Алекпераў і Цімчанка — каля 40 працэнтаў, піша www.dw.com.

Мацней за ўсё, паводле звестак Bloomberg, скараціліся актывы кіраўніка „Лукойла” Вагіта Алекперава

За першы дзень, што прайшоў пасля ўварвання расейскіх войскаў ва Украіну, актывы багатых людзей Расеі, паводле падлікаў Bloomberg, зменшыліся на 39 мільярдаў даляраў. Гэта больш, чым іх страты з пачатку года.

Страцілі кошт усе класы актываў, адзначае Bloomberg. Так, па выніках таргоў 24 лютага, індэкс Масбіржы ўпаў больш чым на 33 працэнтаў, РТС — амаль на 40 працэнтаў. Курс амерыканскага долара падскочыў да рэкорднага ўзроўню 89,60 рубля, а еўра — 99,99 рубля.

Самае вялікае зніжэнне актываў — у Алекперава і Цімчанкі

Сярод бізнесменаў найбольшыя страты зведаў прэзідэнт „Лукойла” Вагіт Алекпераў: яго актывы, па інфармацыі Bloomberg, скарацілася на 6,2 мільярда даляраў — да 13 мільярдаў. Акцыі нафтаздабываючай кампаніі ўпалі ў чацвер прыкладна на 33 працэнты.

Кіраўнік металургічнай кампаніі „Северсталь” Аляксей Мардашоў страціў 4,2 мільярда даляраў, у выніку чаго яго маёмасць склала 23 мільярды даляраў. Самы багаты, паводле падлікаў Bloomberg, чалавек у Расеі, прэзідэнт „Нарыльскага нікеля” Уладзімір Патанін, страціў 3 мільярды долараў.

Менш чым за два месяцы з пачатку 2022 года Вагіт Алекпераў і саўладальнік „Новатэка” і „Сібура”, сябар прэзідэнта Пуціна Генадзь Цімчанка страцілі прыблізна па 10 мільярдаў даляраў, гэта значыць больш за 40 працэнтаў котшу сваёй маёмасці. Гэта самае вялікае зніжэнне сярод усіх расейскіх мільярдэраў, адзначае Bloomberg.