Прэм’ер Маравецкі: Польшча цалкам незалежная ад расейскага газу
Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў аб поўнай незалежнасці ад расейскага газу. Гэта прагучала падчас наведвання газакампрэсарнай станцыі кампаніі Gaz-System у Рэмбельшчызне пад Варшавай.

Фота: twitter.com/PremierRP
«З сённяшняга дня мы больш не залежым ад Расеі ні ў чым. Па-ранейшаму нашыя склады запаўняюцца, кожны дзень мы будзем запаўняць іх на 100%, сёння гэта 78% з поўначы, поўдня, захаду, а таксама за кошт унутранай вытворчасці», — прыводзіць яго словы Канцылярыя прэм’ера.
З 27 красавіка «Газпрам» спыніў пастаўкі газу ў Польшчу і Балгарыю, бо яны адмовіліся аплачваць ягоныя пастаўкі ў расейскіх рублях.
