Прэзідэнт Украіны падпісаў указ аб прыцягненні IT-спецыялістаў з Беларусі



Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ „Аб некаторых мерах па прыцягненні прадпрымальнікаў, высокакваліфікаваных спецыялістаў, якія з’яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь”.

Ураду даручана падоўжыць тэрмін часовага знаходжання беларускіх айцішнікаў на тэрыторыі Украіны да 180 дзён, паскорыць афармлення відаў на жыхарства, удасканаліць парадак рэгістрацыі ІТ-спецыялістаў у якасці індывідуальных прадпрымальнікаў.

Як расказаў дырэктар дэпартаменту развіцця электроннага рэзідэнцтва Міністэрства лічбавай трансфармацыі Украіны Аляксандр Кампаніец, усе робіцца для таго, каб максімальна спрасціць пераезд высокакваліфікаваных спецыялістаў з Беларусі:

– Мы давядзем працэдуру атрымання дазволаў на працу, якія даюць права чалавеку жыць і працаваць на законных падставах, да мінімуму. Можна сказаць, што гэта будзе так, што з Беларусі прыехаў, прыйшоў у міграцыйную службу: „Я беларус, я айцішнік, хачу атрымаць від на жыхарства”. „На”. То бок, калі параўноўваць з сённяшнімі алгарытмамі, то недзе так і будзе выглядаць.

Акрамя таго, урад Украіны павінен забяспечыць працу адзінага інфармацыйнага парталу і прамой лініі для беларускіх айцішнікаў.

Беларускае Радыё Рацыя