Продаж новых аўтамабіляў у Беларусі ў 2019 годзе вырас на 22%



Як паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску сябар праўлення Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі Зміцер Ярота, мінулы год аказаўся самым паспяховым за ўсю гісторыю аўтамабільнага рынку Беларусі.

– Агульная колькасць прададзеных новых аўтамабіляў – 64,5 тысяч. На першае месца ўпэўнена выйшаў брэнд «Лада». Затым «Рэно», «Фольксваген». У «Джылі» чацвёртае месца. Найбольшыя страты панёс брэнд «Нісан».

Як мяркуе старшыня праўлення Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі Сяргей Міхневіч, на рост продажу паўплываў адкладзены попыт, які фармаваўся з 2014-га па 2016 год. Акрамя таго, аўтадылеры прапанавалі новыя інструменты фінансавання, якія дазволілі зрабіць набыццё новага аўтамабіля больш прывабным, чым куплю аўтамабіляў з прабегам – каля 60% новых аўто было куплена ў крэдыт ці лізінг.

Беларускае Радыё Рацыя