Пуцін анансаваў запуск першага энергаблока БелАЭС у прамысловую эксплуатацыю
Першы энергаблок Астравецкай АЭС будзе запушчаны ў прамысловую эксплуатацыю ў чэрвені.
Аб гэтым сказаў Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у сочынскай рэзідэнцыі Бачараў Ручай, паведаміла прэс-служба Крамля.
«Можна лічыць, што ў гэтым сэнсе праца завяршаецца. Гэта таксама яшчэ адзін добры прыклад нашага супрацоўніцтва. Ёсць добрыя, пазітыўныя тэндэнцыі па іншых напрамках», – сказаў Пуцін.
БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай электрычнай магутнасцю да 2400 мегават.
Беларускае Рацыя Рацыя