Пуцін паабяцаў Беларусі крэдыты на 630 мільёнаў даляраў
Агульны аб’ём расейскіх крэдытаў Беларусі з верасня бягучага да канца 2022 года складзе каля 630 мільёнаў даляраў, паведаміў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін на прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Маскве.
Лукашэнка ў сваю чаргу заявіў, што Беларусі не патрэбныя новыя крэдыты: „Калі ад атамнай станцыі, на якую нам выдзелены пэўны крэдыт – гэта практыка Расейскай Федэрацыі ва ўсім свеце, – чагосьці зэканомім, папрасіў:”аддай эканомію гэтую як крэдыт”.
Адказ быў такі: „Падумаем, калі будуць добрыя, выгадныя праекты для Беларусі і Расеі. Нас гэта задавальняе” адзначае Лукашэнка.
У красавіку 2019 года Лукашэнка паведаміў, што будаўніцтва БелАЭС у выніку „вельмі жорсткага кантролю” абыдзецца менш чым у 7 мільёнаў даляраў замест запланаваных 10 мільярдаў.