Пятая частка дзяржпрадпрыемстваў – стратныя



Згодна з дадзенымі беларускага Нацыянальнага статыстычнага камітэту, амаль пятая частка дзяржаўных прадпрыемстваў – стратныя. Іх колькасць павольна скарачаецца.

Асноўная перасцярога ўладаў фарсіраваць скарачэнне стратных прадпрыемстваў, на думку  дырэктара інстытута прыватызыцыі і менеджмента з Менску Аляксандра Чубрыка, гэта – куды ўладкаваць звольненых працаўнікоў.

– Мы бачым, што насамрэч дзяржпрадпрыемствы звольнілі процьму людзей за апошнія 7-8 гадоў. І гэтыя людзі знайшлі недзе працу. Працэс быў паступовы і працэс патрабуе развіццё прыватнага сектару ў тым ліку. Ізноў жа, інструменты ёсць, механізмы ёсць, ёсць і міжнародная экспертыза, і нацыянальная. А што з гэтым рабіць? Пытанне ў тым, каб прынялі рашэнне: так, робім.

На пагашэнне дзяржаўнага доўгу ў першай палове 2019 года было накіравана 1,2 міліярда беларускіх рублёў кансалідаванага бюджэту. У наступным, 2020-м годзе, Беларусь мае заплаціць амаль шэсць мільярдаў беларускіх рублёў на пагашэнне асноўных пазыкаў. Апрача таго на абслугоўванне дзяржаўных пазыкаў выдаткаваць 2, 87 міліярда беларускіх рублёў. Усё гэта, а таксама вонкавыя чыннікі могуць панізіць тэмпы эканамічнага росту ў найбліжэйшыя два гады. 

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота people.onliner.by