Пытанне дзейнасці ІП не вырашана



^DE0A02DB3EB9E109C11199EF8E8A300633D7E72FC9684BA858^pimgpsh_fullsize_distrСябра рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Перспектыва”, каардынатар па Гарадзенскай вобласці Віктар Марчык вярнуўся з Менску ў родны Слонім з форуму індывідуальных прадпрымальнікаў, які адбыўся 11 студзеня ў гасцініцы “Беларусь”.

Па словах Віктара Марчыка, пакуль пытанне наконт працы індывідуальных прадпрымальнікаў не вырашана.

“Але, спадзяюся, што гэта пытанне ўсё ж будзе вырашацца на ўзроўні ўраду і адміністрацыі прэзідэнта. А пакуль, індывідуальныя прадпрымальнікі Гарадзеншчыны, як і ўсёй Беларусі гандляваць сваім таварам не могуць. І рынкі па-ранейшаму застаюцца без гандляроў і пакупнікоў”, — сказаў Віктар Марчык.

У аўторак, 12 студзеня, на рынку ў Слоніме адбыдзецца другі ў гэтым годзе сход індывідуальных прадпрымальнікаў Слонімшчыны. На ім выступіць Віктар Марчык са справаздачай менскага форуму.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара