Пытанне крэдыту для Беларусі зноў адкладзенае



Еўразійскі банк хоча спачатку высветліць, чаму Беларусь не выканала шэраг умоваў папярэдняга крэдыту – тады было выдадзена таксама тры мільярды даляраў. Пра гэта распавёў па выніках свайго візіту ў Менск старшыня праўлення Еўразійскага банка развіцця Дзмітры Панкін.

Прыедзе камісія Еўразійскага банка на перамовы з урадам Беларусі 24-28 жніўня, і там мы плануем правесці падрабязную размову датычна кожнага паказчыка: валютныя рэзервы – што выканана і што не выканана, аб’ём крэдытавання эканомікі, памер пакрыцця тарыфаў на ЖКГ, транспарт. Я спадзяюся, што мы здолеем знайсці кампрамісы.

Зазначым, што такія ж умовы рэфармавання беларускай эканомікі высоўвае і Міжнародны валютны фонд, які таксама не спяшаецца адазвацца на просьбы беларускага ўрада пазычыць грошай.

Беларускае Радыё Рацыя