Работнікі „Гродна Азота” паведамілі пра аварыйнае спыненне цэха аміяку



Работнікі аднаго з найбуйнейшых хімічных прадпрыемстваў Беларусі „Гродна Азот” паведамілі, што аварыйна спыніўся цэх „аміяк-3”. Прычына — паломка абсталявання.

Паводле слоў некалькіх супрацоўнікаў прадпрыемства, цэх „аміяк-3” спыніўся з-за зламаных машын. Па ланцуговай рэакцыі пачалі спыняцца іншыя цэхі, у прыватнасці „карбамід-3”.

Працу спрабуюць аднавіць спецыялісты, кіраўніцтва сабралася на нараду.

Калі не аднавіць працу цэха аміяку за 1-2 дні, ён можа канчаткова спыніцца надоўга.

Паводле слоў супрацоўнікаў прадпрыемства, гэта не пагражае экалагічнай катастрофай, выкідам шкодных рэчываў. Спецыялісты падрыхтаваныя да падобных аварыйных сітуацый і ведаюць, што рабіць у такіх выпадках.

Наступствы спынення цэха будуць у першую чаргу эканамічныя, гэта адаб’ецца на далейшай вытворчасці.

Аднак падобная сітуацыя не штодзённая. Такіх паломак не згадваюць за апошнія 10 гадоў.

belapan.by

Фота: sojuzprommontazh.by