Работнікі „Нафтана” запісалі відэазварот



Работнікі прадпрыемства „Нафтан” запісалі відэазварот да беларусаў. Яго апублікаваў TUT.BY.

„Мы хочам жыць у мірнай, свабоднай, незалежнай, квітнеючай краіне. У краіне, дзе выконваюцца правы і свабоды чалавека, дзе працуюць законы. Дзе адзінай крыніцай улады з’яўляецца народ. У краіне, дзе воля народа з’яўляецца абавязковай да выканання, — кажуць работнікі „Нафтана” у звароце. — Дзе незалежнае назіранне на выбарах і адкрыты і празрысты падлік галасоў з’яўляюцца нормай. Дзе кіраўнік, наняты народам, не называе яго „народцам”, „авечкамі”, „пацукамі”. У краіне, дзе праваахоўныя органы не з’яўляюцца карнымі”.