Рада Еўразвязу зацвердзіла санкцыі супраць Ірану за дапамогу Расеі



Рада Еўразвязу зацвердзіла санкцыі супраць Ірана за пастаўкі беспілотнікаў, якія нанеслі ўдары па Украіне, – паведаміла ў Twitter старшынства Чэхіі ў Радзе.

“Санкцыі да Ірану ў рэкордна кароткія тэрміны! Пасля трохдзённых перамоў паслы ЕЗ дамовіліся аб мерах супраць арганізацый, якія пастаўляюць іранскія беспілотнікі, якія нанеслі ўдары па Украіне. Пісьмовая працэдура завершана, санкцыі ўступаюць у сілу сёння ўдзень, пасля публікацыі ў Афіцыйным часопісе Еўразвязу”, — гаворыцца ў паведамленні.

Санкцыі прадугледжваюць замарозку актываў трох фізічных асоб і адной юрыдычнай асобы, адказных за пастаўкі дронаў. Раней агенцтва Reuters са спасылкай на свае крыніцы заявіла, што ў санкцыйныя спісы ўнесены тры іранскія генералы і вытворца дронаў, карпарацыя Shahed Aviation Industries.

Беларускае Радыё Рацыя