„Расатам” хоча будаваць у Беларусі другую АЭС
18 гадоў таму
„Расатам” хоча будаваць у Беларусі другую АЭС. Пра гэта на „Фестывалі навукі” ў Менску расказаў дырэктар беларускага офіса расейскай дзяржкарпарацыі Станіслаў Лявіцкі.

„Расатам” займаўся будаўніцтвам першай беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы. Узвядзенне станцыі суправаджалася скандаламі. У мінулым годзе рэактар быў заглушаны на шэсць месяцаў замест запланаваных двух.
Акрамя другой АЭС, „Расатам” нацэльваецца на будаўніцтва ў Беларусі даследчага рэактара. Канчатковае рашэнне аб рэалізацыі гэтага праекту будзе прынятае пасля перамоваў з Акадэміяй навук і органамі дзяржаўнага кіравання.
