Расейскай прапагандзе перакрываюць шляхі распаўсюду
Кампанія Google аб’явіла пра блакіроўку на тэрыторыі Еўразвяза YouTube-каналаў, звязаных з расейскімі дзяржаўнымі медыя RT і Sputnik. Рашэнне было прынята на фоне вайны ў Украіне, паведамляецца ў твітэры еўрапейскага прадстаўніцтва кампаніі.
Напярэдадні пра абмежаванні доступу да RT і Sputnik па ўсім ЕЗ аб’явіла кампанія Meta, якая валодае сацсеткамі Facebook і Instagram.
У той жа дзень Twitter пачаў маркіраваць твіты са спасылкамі на расейскія дзяржаўныя СМІ.
Па дадзеных Variety, стрымінгавы сэрвіс Netflix адмовіўся трансляваць 20 расейскіх каналаў.