Расейская нафта пакуль паступіла толькі на „Нафтан”



На „Нафтане” ідзе перапрацоўка нафты з РФ, на Мазырскі НПЗ нафта яшчэ не паступала, паведамілі ў канцэрне „Белнафтахім”.

„Нафта на „Нафтан” паступае, пачалася яе перапрацоўка. З 17.00 4 студзеня на Нафтан паступіла 26,5 тыс. т нафты. Захоўваецца мінімальная загрузка прадпрыемства”, – праінфармавалі ў „Белнафтахіме”.

Расея з 1 студзеня спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь. Беларускія НПЗ (Мазырскі НПЗ і „Нафтан”) знізілі загрузку да тэхналагічнага мінімуму. У „Белнафтахіме” заявілі, што гатовыя забяспечыць патрэбы ўнутранага рынку ў аўтамабільным паліве ў поўным аб’ёме. Экспарт нафтапрадуктаў часова прыпынены. 4 студзеня „Белнафтахім” паведаміў аб дамоўленасці з РФ на пастаўку першай партыі нафты, якая закупляецца па кошце без прэміі, у гэты ж дзень нафта пачала паступаць на „Нафтан”.

zviazda.by