Расейскі рубель рэзка патаннеў на фоне падзення цэн на нафту



11 кастрычніка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і расейскага рубля, знізіўся да еўра.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0115 рубля (0,47%) і склаў 2,4738 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0029 рубля (0,14%) і склаў 2,1424 рубля.

Курс расейскага рубля знізіўся на 0,0295 рубля (0,91%) і склаў 3,2122 беларускага рубля за 100 расейскіх.

 

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад коштаў на нафту. Кошт нафты падае, бараль маркі Brent таргуецца ў раёне 81,5 долара ЗША.

У Расеі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі „заўтра” на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга вырас на 0,5895 рубля і склаў 66,7727 рубля.

belapan.by