Расейскі рубель рэзка вырас на біржы, даляр і еўра – знізіліся
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 3 кастрычніка 2016 года беларускі рубель умацаваўся да даляра ЗША і еўра, але знізіўся да расейскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0038 рубля (0,18%) і склаў 2,1513 рубля.
Курс даляра знізіўся на 0,0109 рубля (0,57%) і склаў 1,9159 рубля.
Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0219 рубля (0,72%) і склаў 3,0617 беларускага рубля за 100 расейскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 40%, а долі даляра ЗША і еўра — 30% кожная.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту, якія зніжаліся сёння з раніцы, перайшлі да бурнага росту, дадаюць прыкладна 1%. Кошт снежаньскіх ф’ючарсаў на нафту Brent на лонданскай біржы пад поўдзень падняўся на 1,06% — да 50,72 долара за бараль.
У Расеі даляр сёння апускаўся да мінімуму з лістапада 2015 года. Сярэдняўзважаны курс даляра да рубля разлікамі „заўтра” на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка знізіўся на 84,83 капейкі, склаўшы 62,5477 рубля.